<! >

Остановки-зонтики появились в Кобрине

Кобринчане уже успели заметить новые оригинальные остановки, появившиеся в Кобрине. Трёхметровые зонтики «разлетелись» по улицам Дружбы, 700-летия Кобрина и Советской.   Идея подарить городу такие необычные остановки родилась в КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ». На каждом таком зонтике установлены поликарбонатные козырьки синего, жёлтого, красного и зеленого цвета. На подготовку, сварку каркасов и установку ушло три недели. Теперь ожидание городского транспорта в прямом и буквальном смысле станет ярким. Людмила ПАШКОВИЧ. НА СНИМКЕ автора: новые остановки пришлись по душе как взрослым, так и детям.

22:43:00 12.07.2018

Убор лелікаўскай свахі захоўваюць на Кобрыншчыне

У доўгай баваўнянай сарочцы, паркалёвай спадніца, паверх якой завязаны фартух, упрыгожаны аплікацыяй з рознакаляровых стужак і ланцужкоў з закругленымі ромбамі чырвонага колеру – “вачамі”, у сярэдзіне якіх на белым фоне – зоркі, вышытыя чорнымі ніткамі, у чаравічках на абцасах (абавязкова з падкоўкамі, каб здалёк чуваць было!). На галаве – па-асобаму закручаны плат – доўгі абрэзак ільняной тканіны, какошнік, ці “брыжы” з пучком рознакаляровага пер’я…Так апраналася ў 20 стагоддзі, а можа і яшчэ раней, адна з галоўных дзеючых асоб вясковага вяселля – лелікаўская сваха.  Шлях да аднаўлення страчанай з цягам часу каштоўнасці і прызнання традыцый вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі гісторыка-культурнай спадчынай немалы, – расказвае загадчык аўтаклуба Кобрынскай раённай клубнай сістэмы Вольга П’янцава. – Але дзякуючы неабыякавым адносінам жыхароў вёсак Павіцце і Лелікава да свайго духоўнага багацця, да слаўных традыцый продкаў, такім як Анастасія Шапяцюк, Ганна Жук, Марыя Шапяцюк, Аляксандра Базылюк, Ганна Гаманюк, Ніна Базылюк, Марыя Радковіч, Надзея Палівода, нам удалося ўзнавіць касцюм. Як згадвае лелікаўчанка Анастасія Шапяцюк, цяга да самабытнай культуры лелікаўчан прысутнічала ў яе з дзяцінства. Дзяўчынкай, бегаючы з сяброўкамі на вясковыя вяселлі “паглядзець” на нявесту, яна не раз спыняла свой погляд на жанчынах у незвычайным адзенні з яркім пер’ем на галаве, захапляла яе і мова гэтых жанчын, якія час ад часу то загадкамі мудрагелістымі забаўлялі гасцей, то сыпалі прымаўкамі ды прыказкамі, то песні вясельныя зацягвалі. Даведацца глыбей пра вясельныя традыцыі сваіх продкаў і гісторыю касцюма свахі Анастасіі Ігнацьеўне захацелася тады, калі яе муж стаў працаваць загадчыкам клуба ў вёсцы Лелікава. – Тыя жанчыны, што мяне калісьці ўразілі і былі свахі, або “баявыя сяброўкі” ў вясельным абрадзе – у нас іх так яшчэ называлі – дзеліцца ўспамінамі жыхарка Лелікава. – Сваха выбіралася з боку жаніха. Ёю магла быць як замужняя жанчына, так незамужняя “свашка”. І неабавязкова, каб яна была адна: лічылася, што чым іх больш, тым багацейшы жаніх. А “вочы” выкарыстоўваліся на ўборы таксама не проста так: сваха – галоўны кіраўнік вяселля, асоба дапытвая, цікаўная, разумная. Галаўны ўбор жа, што ўпрыгожаны “брыжамі” з “павамі”, як па мясцоваму называюць такое пер’е , хоць і выглядае крыху тэатралізавана і камічна, але ж такая яго і функцыя – адпавядаць жартоўнаму характару гэтага вясельнага персанажу.   Убор лелікаўскай свахі дапытліваму чалавеку можа расказаць не толькі пра культурныя традыцыі мясцовага насельніцтва, але і пра іх багаты ўнутраны свет, пра асаблівасці этнічнага характару. Спалучэнне ў касцюме белага, чорнага, чырвонага і сіняга колераў – гэта і характэрная для мясцовых жыхароў дабрыня, спагада, сяброўства, чыстыя помыслы (белы колер), цяга да роднай зямлі, якая для любога селяніна – галоўная карміліца, філасофскія адносіны да смерці (чорны колер), прага да жыцця, уменне пераадольваць цяжкасці (чырвоны колер), імкненне да гармоніі, перавага духоўнага пачатку над матэрыяльным (сіні колер). Залатыя рукі жанчын выдаюць валоданне рознымі відамі вышыўкі –крыжыкам, гладдзю, бісерам, уменне складваць такім спосабам вытканую спадніцу і фартух, што ўтвораныя прадольныя складкі нават не патрабуюць апрацоўкі прасам. Углядаючыся ў касцюм свахі, міжволі сама пераношуся думкамі і ў для мяне родную вёску –Лелівава, бабуліну хату, што складалася з маленькай кухні і крыху большага за яе па памеры пакойчыка, пасярэдзіне якога стаялі вялікія кросны. Там, у той хаце заўсёды было весела і шматлюдна: бабуля і тры яе дачкі, у тым ліку і мая маці, якія па чарзе ткалі, суседкі, што любілі вечарам зайсці пагаманіць, цікаўныя дзеці – малыя толькі мітусіліся пад нагамі і надакучвалі нам, старэйшым дзяўчынкам, матаць у клубкі каляровыя ніткі (матулі даверылі нам такую пачэсную місію!). Час ад часу я назірала за тым, як спраўна хадзіў у руках адной з жанчын, што сядзела за станком, “чаўнок” паміж ніткамі асновы і здзіўлялася, як у выніку на гэтым станку ўзнікала доўгая вузкая стужка ільнянога палатна, аздобленага рознакаляровымі ўзорамі. “Пойдзеш замуж, дачушка, будуць табе ручнікі гатовыя”, – гаварыла маці. Адзін з тых ручнікоў, падораны ёй на вяселле, я і зараз старанна захоўваю, каб не страціць сувязі з роднай зямлёй і бацькоўскім домам, каб заўсёды мець магчымасць вярнуцца ў сваё дзяцінства, наталіцца энергетыкай і цяплом, што ідзе ад саматканай тканіны, каб перадаць гэтую рэліквію сваёй дачцэ.   Алена БАКУН. НА ЗДЫМКУ з архіва аўтаклуба Кобрынскай раённай клубнай сістэмы: убор лелікаўскай свахі –гісторыка-культурная спадчына.

11:47:00 13.06.2018

Футбол для дружбы

Белорусские участники международной детской социальной программы «Футбол для дружбы» накануне отъезда в г. Москву встретились с Министром спорта и туризма Белорусские школьники, Яцынович Ксения и Лозюк Иван, ставшие победителями отборочных в Международной детской социальной программе «Футбол для дружбы», отправились в г. Москву для участия в финальных мероприятиях программы. Накануне с детьми встретились министр спорта и туризма Сергей Ковальчук, а также генеральный секретарь Белорусской федерации футбола Юрий Вергейчик. Разговор получился душевный – с чаем и сладостями. Говорили о проекте, в котором дети участвуют, об учебе, планах на лето и, Иван даже взял у спортивных чиновников небольшое интервью. Министр спорта и туризма рассказал, что, как и абсолютное большинство мальчишек, в любую свободную минуту играл в футбол, «воротами чаще всего были портфели». На предстоящем чемпионате мира Сергей Ковальчук будет переживать за россиян, «несмотря на то, что они в последнее время своей игрой особо не радуют». Юрий Вергейчик тоже будет болеть за российскую команду, но особое предпочтение отдает Аргентине – генсек считает, что звезда мирового футбола Леонель Месси заслужил право пополнить свои регалии званием чемпиона планеты. «Самое главное, что дети увлечены спортом, видно, что занимаются они в охотку. Проект «Футбол для дружбы» нам тоже нравится, потому что дети из разных стран смогут пообщаться со своими сверстниками, рассказать о Беларуси, завязать знакомства. Они делают это искренне, радушно. Ну и бонус отличный: побывать на чемпионате мира – об этом можно только мечтать» — сказал министр спорта и туризма Сергей Ковальчук. В проекте от Беларуси принимают участие 12-летняя Ксения Яцынович из Молодечно и Лозюк Иван, ученик Боровлянской средней школы. Ксения занимается в местной футбольной школе уже 3 года в статусе защитника. Юная участница от Беларуси будет играть на позиции защитника в одной из 32 интернациональных сборных – команде «ОРАНГУТАНГИ». Компанию Ксении составят сверстники из Грузии, Лесото, Индии, Папуа-Новая Гвинея, Сейшельских островов Иван Лозюк воспитанник школы юнкоров детской газеты «Зорька», примет участие в проекте в качестве юного журналиста и будет работать в Международном пресс-центре во время мероприятий чемпионата в июне 2018 года. Иван также активно занимается футболом с 6 лет в детско-юношеской спортивной школе «Ислочь» в статусе вратаря, успешно совмещая два главных увлечения в своей жизни — футбол и журналистику Юные участники проекта рассказали министру о проекте «Футбол для дружбы» и о своей роли в нем. В начале мероприятия по традиции состоялся обмен браслетами, состоящими из переплетения нитей синего и зеленого цветов. Синяя нить браслета символизирует мирное небо, а зеленая – футбольное поле, доступное каждому. Справочно: С 2013 года ПАО «Газпром» организует Международную детскую социальную программу «Футбол для дружбы». Ключевыми ценностями, которые пропагандируют участники программы, являются дружба, равенство, справедливость, здоровье, мир, преданность, победа, традиции и честь. Участниками являются молодые футболисты (девочки и мальчики, в том числе дети с особенностями), а также молодые журналисты, освещающие события F4F в рамках Международного детского пресс-центра. Географическое распространение программы расширяется ежегодно: из 8 стран в 2013 году до 211 страны в 2018 году. «Футбол для дружбы» поддерживает ФИФА, УЕФА, Международный олимпийский комитет, футбольные федерации разных стран, международные детские благотворительные фонды и ведущие футбольные клубы мира.

11:41:00 13.06.2018

Апошні званок прагучаў для 654 выпускнікоў Кобрыншчыны

Здаецца, толькі ўчора яны нясмела пераступалі парог школы, баючыся адарвацца ад бацькоўскай рукі, а сёння ўжо не могуць стрымаць сваіх хваляванняў ад тых эмоцый, што выклікалі  шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў, выказаныя настаўнікамі  і бацькамі з нагоды заканчэння школы, ад рэха развітальнага званка, што  быццам ставіць апошнюю кропку  ў  бесклапотным дзяцінстве выпускнікоў  2018 года. У сераду, 30 мая, развітальны званок сабраў на апошнюю лінейку 638 юнакоў і дзяўчат 11 класаў, сярод якіх 26 прэтэндэнтаў на залаты  і трое на сярэбраны медаль, а таксама 964 выпускнікі 9-х класаў Кобрыншчыны. Павіншаваць з пераадоленнем першай важнай прыступкі ў сваім жыцці дзесяцярых выпускнікоў Стрыгаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў гэты ганаровы дзень акрамя адміністрацыі на чале з дырэктарам Міхаілам Кавальчуком, настаўнікаў, бацькоў, прыехалі начальнік упраўлення адукацыі,  спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Галіна Радковіч, дырэктар ААТ “Стрыгава “  Ігар Масько, старшыня Тэвельскага сельвыканкама Іна Кузняцова. Дабівацца пастаўленых мэт, пакараць новыя вяршыні, не спыняцца на дасягнутым, стаць годнымі грамадзянамі, здольнымі сваёй сумленнай працай праслаўляць краіну, але ніколі не забываць і не цурацца таго месца, дзе бяруць вытокі іх карані, дзе зроблены першыя крокі і пакладзены пачатак  вялікага шляху, – сваю малую радзіму   —  куточка, сапраўдную любоў да якога пачынаеш  разумець  толькі  з цягам часу, і безумоўна, тых, хто на працягу школьных гадоў быў заўсёды побач, выхоўваў у іх найлепшыя якасці,  дзяліўся сваімі ведамі і жыццёвым вопытам,  – пажадала юнакам і дзяўчатам Галіна Уладзіміраўна. Яна таксама перадала  прывітальныя віншаванні ад старшыні Кобрынскага райвыканкама Міхаіла Грышкевіча, які хацеў уласна пазнаёміцца з вясковымі выпускнікамі, але, на жаль, па аб’ектыўных прычынах  не змог гэтага зрабіць. Перададзены ў надзейныя рукі сімвалічны ключ ведаў, прыняты да ведама парады, выказаныя ў самастойную дарогу бацькамі і першакласнікамі, выпушчаны ў вялікую прастору паветраныя шары з бязмежнымі марамі ўчарашніх школьнікаў.  І заўтра ўжо ім  вытрымліваць іспыты, каб даказаць сабе і грамадству, што тыя веды, якія яны атрымалі ў сценах роднай установы, трывалыя і годныя для маладога грамадзяніна, у руках якога будучыня Радзімы. Алена БАКУН. НА ЗДЫМКУ аўтара: школьныя імгненні.

00:10:00 6.06.2018

Хранитель птиц

Первые шаги в науку известный белорусский орнитолог Семён Левый сделал в Кобрине. Ветеранам Кобринского эколого-биологического центра детей и юношества приятно, что их воспитанник, посещавший когда-то кружки на станции юных натуралистов, связал свою жизнь с природой. Другие помнят его как молодого специалиста, который еще на этапе своего профессионального становления неустанно искал способы познать и сохранить природу Кобринщины. Сегодня Семён Левый – специалист по природоохранным вопросам общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны», бёрдвотчер с 25-летним стажем, занимающий первую строчку в списке членов объединения «Клуб200» (объединение людей, увлечённых наблюдением за птицами), поскольку сумел увидеть наибольшее количество видов птиц на территории Беларуси. Его личный рекорд – 281 вид пернатых, из которых многие очень редко попадаются на глаза специалистам. С Кобрином у Семена Васильевича связаны детские и юношеские годы. Здесь он родился и рос, жил и трудился вплоть до 2006 года, пока не переехал в г. Борисов. К природе родного края Семён был внимателен всегда. Особенно проявился этот интерес в школьные годы, когда под чутким руководством учителя биологии Светланы Третьяк он открывал для себя тайны природы. Подсказки мудрого педагога, помощь с книгами по орнитологии помогли Семену очертить круг интересов. Все чаще его взгляд устремлялся в небо, к парящим в высоте птицам. Поддержали увлечение сына и родители, купив нужный для наблюдений бинокль, который на кобринском рынке стоил в 90-е годы совсем недешево. После окончания СШ № 8 Семен продолжил учебу на биологическом факультете Брестского государственного университета имени А. С. Пушкина, а затем работал младшим научным сотрудником в Отделе проблем Полесья Национальной академии наук Беларуси. В 2003 году молодой специалист возглавил научное общество учащихся в Кобринском эколого-биологическом центре и увлёкся исследовательской работой. Идеи педагога нашли поддержку у директора центра Лилии Строчук, а вскоре к Семену пришло признание. Под его руководством был создан актуальный экологический маршрут по уникальным природным уголкам малой родины, который стал лучшим в области в 2005 году. Сегодня ученики Семена Левого Роман Шкабара, Вячеслав Волосюк, Андрей Яковлев, Александр Строчук уже сами стали профессионалами. А проложенный ими в окрестностях Дивина маршрут, объединивший на своем пути такие исторические, краеведческие, экологические объекты, как Суворовский дуб, церковь Параскевы Пятницы, озеро Любань, биологический заказник, где встречаются растения и птицы, занесенные в «Красную книгу», до сих пор привлекает туристов. – В окрестностях Кобрина много удивительных заповедных мест, где есть свои природные ценности. На юге района – биологический заказник «Дивин – Великий Лес» с тысячами орхидей, на востоке – ландшафтный заказник «Званец» — самое важное место в мире для обитания очень редкой птицы вертлявой камышевки, на севере – недавно созданные заказники местного значения «Бобровина» и «Ель». Последний, образованный на месте выработанного торфомассива вблизи деревни Кустовичи, назван в числе 19 объектов, где установлен мораторий на весеннюю охоту, так как является местом гнездования находящегося под охраной серого гуся. Водно-болотный заказник «Бобровина» – настоящий рай для бёрдвотчеров Кобринщины. Из редких птиц там обитают филин, воробьиный сыч, зелёный, трехпалый и белоспинный дятлы, что поистине уникально для такого малолесистого района, как наш, – отметил Семен Васильевич. Природоохранные организации Бреста и Минска снаряжают на Кобринщину экспедиции и проводят свои исследования, среди которых результативно проходит бёрдвотчинг – наблюдение за птицами, включающее при удачном стечении обстоятельств их фотографирование, прослушивание пения птиц и запись их голосов. Жанна ЕЛИЗАРОВА. На фотографиях из архива Семена Левого: во время полевых исследований хищных птиц в Брестской области.  

22:25:00 8.05.2018

З верай па жыцці

У вялікім спісе злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, учыненых на беларускай зямлі, у тым ліку і на Кобрыншчыне, асобнае месца займае прымусовы вываз мірнага насельніцтва на работы ў Германію. Каб заманіць ахвяру ў сваю пастку, фашысцкая Германія вяла вялікую прапаганду. Паказваючы ў ружовым святле нямецкі “рай”, яна не скупілася на абяцанні, запэўнівала, што там у кожнага будзе магчымасць пачаць новае жыццё, добра ... Але, убачыўшы, што добраахвотнікаў сярод мірных беларусаў не знайшлося, акупанты пачалі дзейнічаць па-іншаму – літаральна паляваць на людзей, учыняць масавыя аблавы на працаздольную частку насельніцтва і сілай адпраўляць яе ў Нямеччыну. Сярод тых, хто прайшоў пекла нямецкага рабства, не зламаўся, не ачарсцвеў душой, не страціў спагады і павагі да бліжняга, і мая гераіня – ураджэнка вёскі Мінянка Вера Другак ( у дзявоцтве –Янчук). Вера, якой на пачатак вайны было ўсяго дванаццаць гадоў, і зараз добра помніць той дзень, калі ўпершыню варожая нага ў чорным боце ступіла ў іх вёску. Страх апанаваў насельніцтвам – жылі адным днём, бо ніхто не ведаў, чаго заўтра можна было чакаць ад няпрошаных гасцей: – Яшчэ больш я помню дзень 6 красавіка 1943 года, калі па акрузе пайшла чутка, што арганізавана аблава на працаздольную частку насельніцтва. Першымі немцы схапілі майго старэйшага брата Васіля і бацьку, затым і мяне. Бацьку потым адпусцілі – ці то пашкадавалі, што дома яго чакала яшчэ сямёра малалетніх дзяцей, ці то палічылі, што не вельмі малады ўжо. А нас з братам у ліку сарака чалавек з розных вёсак Кобрыншчыны павезлі ў Брэст. Там забралі вопратку, выдалі сваю і набілі на рукаў літару згодна нацыянальнасці. У мяне чамусьці была літара “Р” (руская), напэўна, немцы беларусаў не хацелі прызнаваць за асобную нацыю. У хуткім часе ў Германію з Брэста было адпраўлена каля пяцідзесяці вагонаў, напоўненых людзьмі розных нацыянальнасцяў, якія сталі бясплатнай рабочай сілай для чужой краіны. Час, што прыйшлося правесці ў доўгім шляху, а ехалі каля дзесяці сутак, прайшоў у цяжкіх хваляваннях: куды і з якой мэтай вязуць, што чакае на чужыне? Ахова была не ва ўсіх вагонах, таму самыя смелыя рабілі спробу ўцячы – скакалі на хаду з поезда. Шчасце – калі іх не даганяла аўтаматная чарга. Цяжкая катаржная праца на працягу двух гадоў чакала Веру з Васілём у Германіі. Ім пашчасціла, што іх не разлучылі. Хоць гаспадары былі людзьмі няжорсткімі, але палёгкі і спачування ад іх ніколі чакаць не прыходзілася. Рукі ў чатырнаццацігадовай дзяўчынкі заўсёды былі ў крывавых мазалях, начамі “гудзела” спіна, балелі ногі. Няважна, якая пара года за акном – лета ці зіма – круглы год ніякай палёгкі: догляд за каровамі, свіннямі, агародам, назапашванне сена, нарыхтоўка дроў, абавязкі па доме: прыбіранне, мыццё посуду і бялізны. Малады арганізм заўсёды хацеў есці, бо прадуктаў, якія выдаваліся на тыдзень, было зусім мала. – Пачуццё голаду нас ніколі не пакідала. Добра, што паляк, які кіраваў гаспадаркай, літасцівы быў, часам зжаліцца – дасць жменю аўса. Ад таго аўса ўсе губы былі ў крыві, а мы яго з асалодай елі. Хадзілі, рызыкуючы жыццём, ноччу на чужое поле, кралі капусту, а корміш жывёлу і ад яе, пакуль ніхто не бачыць, рукой зачэрпнеш чаго прыйдзецца, ды ў рот. Выжываць трэба было, – згадвае Вера Пятроўна. З адзення – што было, як прыехалі, новага ніхто не выдаваў. У Веры з сабой заўсёды ў ватніку іголка з ніткай была, якой яна зашывала дзіркі, што ўзнікалі на вопратцы ад старасці. – Знаходзячыся ў нямецкім рабстве, мы нічым не маглі дапамагчы фронту. Але нянавісцю да фашысцкага рэжыму, да свайго бязвольнага становішча была пранізана кожная частачка душы. У мястэчку служыў яшчэ адзін наш зямляк Аляксей Нічыпарук, якому заможныя гаспадары плацілі невялікую суму грошай, праўда, купіць за іх нічога ў магазіне нельга было, акрамя што папіросаў,– ён быў амаль пусты, бо ўсё адпраўлялася на фронт. Дык той хлопец купляў папіросы, хоць і не курыў сам, надкурваў іх і кідаў на зямлю знарок на вачах у мясцовых мужчын, а тыя падбіралі іх следам, – успамінае Вера. Сярод мірнага нямецкага насельніцтва вялася прапаганда, што людзі, якія трапілі да іх працаваць, зрабілі гэта па ўласнай волі – збеглі ад тых умоў, у якіх жылі ў Савецкім Саюзе. Не ведалі яны і даканца і пра тыя здзекі, што чыніла гітлераўская армія на Усходзе. Калі немцы пачалі адступаць, а савецкія войскі сталі набліжацца да Германіі, мясцовае насельніцтва захвалявалася, што прыйдзе час расплаты: усе кінуліся грузіць сваю маёмасць на павозкі і ўцякаць глыбей на Захад. – Жудасныя малюнкі ад убачанага пасля сутыкнення нашай арміі з немцамі непадалёку ад мястэчка пад Берлінам і зараз, як чорная кінастужка, праносяцца перад маімі вачамі: многа трупаў – нашых маладзенькіх салдатаў, якія загінулі ў кроку ад Перамогі, нямецкіх дзяцей у прыгожым адзенні, якія трапілі выпадкова ў крывавае месіва пад страшнай назвай вайна, – не стрымліваючы слёз, дрыготкім голасам вымаўляе Вера Пятроўна. Дзень Перамогі Вера сустрэла ў Чэхаславакіі, дзе апынулася ў складзе такіх жа бежанцаў, якія дапамагалі разбіраць металургічны завод, падарваны немцамі. Частыя выбухі, якія пачалі з раніцы раздавацца непадалёку ад завода, усхвалявалі ўсіх: падумалі, што нейкія раздробленыя нямецкія групіроўкі вядуць атаку. А калі праз некаторы час рэхам пакацілася на рускай мове “Победа”, зразумелі: вайне канец. Шлях на малую радзіму быў няпростым, але думкі пра хуткую сустрэчу з бацькамі і сваімі малодшымі братамі і сёстрамі сагравалі Веры сэрца і ўсялялі надзею, што ўсе іспыты хутка закончацца. Вярталася дзяўчына разам са сваімі зямлячкамі, бо брат адразу ж, як толькі іх вызвалілі, пайшоў у Чырвоную армію: — Помню, стаю я з сяброўкамі перад вясковымі жанчынамі, сярод якіх і мая маці. Яна глядзіць на дзяўчат, называе кожную па імені, а мяне ад хвалявання адразу не пазнала, потым кінулася са слязамі, прыціснула моцна да сябе, толькі і вымавіла : “Дачушка ты мая”. Бы і не было тых двух гадоў расстання, не было цяжкай катаргі, каб не ўспаміны… Першыя пасляваенныя гады былі нялёгкімі. Пасля нараджэння ў сям’ і Янчук дзясятага дзіцяці, маці пачала часта хварэць, у хуткім часе захварэў і бацька. Усе клопаты пра сям’ю выпалі на старэйшую Веру,бо Васіль застаўся пасля службы ў Расіі. Яна, прайшоўшы вялікую школу выжывання на чужыне, ніколі ні на што не скардзілася – цалкам растваралася ў сям’і. З кавалкаў парашута, які знайшла, калі вярталася з Нямеччыны і пранесла за худзенькімі плячамі, шыла малым адзенне, сама недаядала, аддавала лепшы кусок малодшай Любе. Аднойчы, калі пачула размову суседзяў, маўляў што гэтае дзяўчо зможа даць дзецям, сказала сабе: яна паставіць іх усіх на ногі, нават калі гэта будзе каштаваць уласнага шчасця. І слова сваё стрымала: падняла ўсіх, вывучыла. Сама выйшла позна ўжо замуж, пакуль не ўпэўнілася, што браты і сёстры добра стаяць на нагах. – Маці і зараз, хоць хвароба ў апошні час і падкасіла яе, як сцяна для ўсёй нашай вялікай сям’і, яе братоў і сясцёр (на жаль, прыйшлося ёй перажыць боль ад страты – памерла і малодшая сястра Люба), пляменнікаў, іх дзяцей, для нас – двух яе сыноў, унукаў. Яна – як агеньчык, на які злятаюцца матылі, кожнаму дасць параду, знойдзе словы падтрымкі. Нам усім не хапае яе мудрасці, вытрымкі, цягі да жыцця, аптымізму, умення жыць у гармоніі з сабой і іншымі. Любая няўдача – і мы пынаем раскісаць, гневацца на свет. У такія хвіліны згадваю маці і колькі ёй прыйшлося вынесці выпрабаванняў, тэлефаную, бо яна адным толькі словам можа заставіць паглядзець на складаную сітуацыю зусім па-іншаму, – развітваючыся са мной ужо на парозе прызнаецца ў сваёй любві да самага роднага чалавека сын Юрый. Алена БАКУН. НА ЗДЫМКУ аўтара: Вера Другак.

22:22:00 8.05.2018

Ударна працавалі – добра і адпачываць!

Свята вясны, Першамай і Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае многія пакаленні. Ушанаванне герояў працы і ўсіх тых, хто не адзін год свайго жыцця аддаў на карысць грамадству, традыцыйна праходзіць у розных працоўных калектывах. Святочнае мерапрыемства з гэтай нагоды, арганізаванае па ініцыятыве Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і пры падтрымцы Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, прайшло напярэдадні Першамая ў зале Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў. Гасцямі свята сталі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, былыя супрацоўнікі сфер адукацыі, медыцыны, транспарту, аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай сферы. Урачыстая частка мерапрыемства пачалася з прагляду відэанарыса, у якім быў паказаны шлях Кобрынскага раёна ад мінулага да сучаснасці. Затым старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук далажыў прысутным аб справах ў рэгіёне за апошнія тры гады. Былым кіраўнікам цікава было пачуць пра сучасны стан арганізацый, да якіх яны мелі дачыненне, прыемна даведацца, што прамысловасць Кобрыншчыны прырастае шэрагам новых прадпрыемстваў, а ў эканоміцы раёна назіраецца станоўчая дынаміка. Паразуменне і згоду з боку ветэранаў вызвалі перспектыўныя планы рэгіёна, накіраваныя на забеспячэнне эканамічнага росту, павышэнне жыццёвага ўзроўню і эфектыўнасці эканомікі, таму што самі яны ў часы знаходжання на сваіх пасадах таксама шмат працавалі для таго, каб Кобрыншчына квітнела і багацела. За плённую шматгадовую працу былы дырэктар ААТ «Кобрынаграмаш» Іван Мароз, былы дырэктар ААТ “ Кобрынскі інструментальны завод” Іван Лупіш і былы старшыня калгаса “Дружба народаў” Уладзімір Падайка атрымалі каштоўныя падарункі ад Кобрынскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў. Пасля заканчэння ўрачыстай часткі ветэраны з задавальненнем успаміналі, як працавалі і святкавалі Першамай у розныя гады сваёй дзейнасці. Сорак гадоў аддаў сельскай гаспадарцы Аляксандр Момлік. За гэты час ён паспрабаваў свае сілы на пасадзе старшыні калгаса “Іскра”, на працягу 17 гадоў узначальваў калгас “Перамога”, перад выхадам на заслужаны адпачынак кіраваў ААТ “Кобрынскі райаграсэрвіс “. Многія лічаць, што пасада дае ўладу, незалежнасць, самастойнасць. Але на думку Аляксандра Момліка , перш за ўсё яна патрабуе адказнасці за калектыў, які ўзначальваеш. – Стараліся, сумленна працавалі! – разважае Іван Булах, які 24 гады ўзначальваў Кобрынскі гарана, што быў папярэднікам сённяшняга аддзела адукацыі, спорту і турызму. За гады яго працы было пабудавана пяць агульнаадукацыйных школ. На грудзях у наступнага суразмоўцы – Фёдара Дубчука, які на працягу 23 гадоў быў кіраўніком Кобрынскага раённага вузла электрасувязі, зіхаціць ордэн Пашаны, якім ён быў узнагароджаны за вялікія дасягненні ў сваёй сферы дзейнасці. – Усе гэтыя людзі ў свой час унеслі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна і краіны, многія і сёння займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, – гаворыць пра гасцей свята старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Удадзімір Кузіч. І з ім нельга не пагадзіцца, таму што наш раён заўсёды славіўся сваімі дасягненнямі і працавітымі людзьмі, у нас заўсёды шанаваўся чалавек-працаўнік, чалавек, адданы сваёй прафесіі. Жанна ЕЛІЗАРАВА. НА ЗДЫМКУ аўтара: былы начальнік гарадской налогавай інспекцыі Уладзімір Паўлавец, былы начальнік Кобрынскага раённага вузла электрасувязі Федор Дубчук, былы начальнік чыгуначнай станцыі “Кобрын” Мікалай Ячнік, былы начальнік філіяла «Аўтапарк № 16 г. Кобрына» Анатолій Кавалевіч.

22:18:00 8.05.2018

С беседой – в трудовые коллективы

«Лучший результат работы спасателей — предупрежденные чрезвычайные ситуации», – считают в Кобринском РОЧС. В рамках профилактической акции «Безопасность – в каждый дом!» инспекторы районного отдела по чрезвычайным ситуациям ежедневно посещают различные организации и предприятия района и беседуют с членами трудовых коллективов. На встречах особое внимание уделяется основным причинам возникновения чрезвычайных ситуаций, доводится информация о произошедших в районе пожарах. Сотрудников посещаемых организаций знакомят с печальной статистикой чрезвычайных ситуаций и обучают, как не стать их жертвами. Так, в трудовых коллективах ИООО «БиссолоГабриэлеФарм», КУПП «Кобринрайводоканал», ОАО КИЗ «СИТОМО», ГСХУ «Кобринская сортоиспытательная станция» всем присутствующим были разъяснены основные правила соблюдения пожарной безопасности в быту и на рабочих местах, порядок действий при обнаружении возгораний дома, роль автономных пожарных извещателей, правила их использования и обслуживания. Во время профилактических бесед с трудовыми коллективами ДРОЦ «Колос», ГУО «Залесская средняя школа», ГУО «Залесский ясли-сад» спасатели напомнили о недопустимости оставления малолетних детей без присмотра и хранения опасных предметов в доступных для детей местах. Не обходят стороной работники МЧС вопрос детской шалости с огнем и гибели детей, отмечают важность привития ребенку с раннего возраста основ правильного поведения в той или иной чрезвычайной ситуации. На конкретных примерах пожаров, произошедших в районе, были разобраны основные причины и условия, способствующие их возникновению. Инспекторы заострили внимание на необходимости приведения в пожаробезопасное состояние домовладений, правилах эксплуатации электропроводки и печного отопления и ответственности за нарушение законодательства о пожарной безопасности. Кроме того, в преддверии наступления пожароопасного периода присутствующим рассказали о недопустимости выжигания сухой растительности, правилах безопасности при сжигании мусора и разведения костров. Жанна ЕЛИЗАРОВА. НА СНИМКЕ их архива Кобринского РОЧС: в диалоге первый заместитель начальника, начальник ИНиП Олег Ващук (слева) и ВрИОД начальника Кобринского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь Андрей Дорогокупец.

23:37:00 13.04.2018

У кобрынскім ліцэі — “Залаты дырэктар”!

Кобрынскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання – сапраўдная кузня запатрабаваных прафесій. Нядаўна скарбонка ліцэя папоўнілася чарговай значнай узнагародай – дырэктар Віктар Нічыпарук стаў пераможцам абласнога конкурсу “Лепшы дырэктар установы прафесіянальнай адукацыі ў 2017 годзе”. Конкурс складаўся з двух этапаў, на працягу якіх удзельнікам трэба было пазнаёміць прысутных са сваімі ўпраўленчымі стратэгіямі і ўстановай адукацыі праз відэаролік і эсэ, прадставіць самапрэзентацыю, вусную прамову, паўдзельнічаць у спарынг-дэбатах, пазмагацца ў веданні заканадаўча-нарматыўнай базы ў рамках прафесіянальнай дзейнасці. Знайшлося месца і для каманднай работы – кожная ўстанова адукацыі прадстаўляла візітку “Мой дырэктар — самы лепшы”. Цікавым выпрабаваннем стала вырашэнне нестандартных сітуацый, якія могуць напаткаць у час работы любога кіраўніка. Па выніках конкурсу Віктар Нічыпарук набраў максімальную колькасць балаў і быў узнагароджаны сертыфікатам “Залаты дырэктар” і Ганаровай граматай. — Наш час ставіць перад кіраўніком цэлы шэраг патрабаванняў, — адзначыў Віктар Сцяпанавіч. – У першую чаргу гэта прафесіянальная граматнасць, упраўленчыя кампетэнцыі, уменне своечасова прымаць аптымальныя рашэнні і граматна распрацоўваць стратэгію развіцця навучальнай установы. Мне хацелася б выказаць словы самай шчырай удзячнасці ўсяму майму калектыву, педагогам і навучэнцам, дзякуючы намаганням якіх гэтая перамога стала магчымай. Дзмітрый БЯЛОЎ.  

00:49:00 15.03.2018

І зноў – лепшыя ў вобласці!

Якасная падрыхтоўка вадзіцеляў, яркія і цікавыя ваенна-патрыятычныя імпрэзы і цэлы шэраг спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Гэта – толькі малая частка вялікай работы Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, якая чацвёрты год запар атрымлівае першае месца ў вобласці. — Па сукупнасці паказчыкаў за 2017 год наша міжраённая арганізацыйная структура стала лепшай, у тым ліку мы занялі першае месца за арганізацыйную і ваенна-патрыятычную работу, другое – па выніках прафесіянальнай падрыхтоўкі грамадзян, у першую чаргу гэта датычыцца вадзіцельскіх спецыяльнасцяў, — расказвае старшыня савета Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Аляксандр Аксюціч. — Гэтыя дасягненні – заслуга ўсяго калектыву, усіх нашых “пярвічак” і, зразумела, нашай моладзі, якая актыўна ўключаецца ў работу. Асобныя словы падзякі хацелася б выказаць мясцовай уладзе і арганізацыям, якія з намі супрацоўнічаюць. Прынамсі, за мінулы год у аўташколе Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ быў падрыхтаваны 651 вадзіцель розных катэгорый. Вопытныя выкладчыкі і інструктары рыхтуюць прафесіяналаў, якія ўпэўнена адчуваюць сябе ў дарозе. Асобнай увагі заслугоўвае работа ДТСААФаўцаў у сферы патрыятычнага выхавання – за мінулы год структурай было праведзена 100 мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці і 23 спартыўных спаборніцтвы, удзел у якіх прынялі больш за 1000 чалавек. Інфармацыйныя гадзіны, урокі мужнасці з удзелам ветэранаў і воінаў-інтэрнацыяналістаў, экскурсіі ў воінскія часці, ваенна-патрыятычныя лагеры і спартакіяды рыхтуюць нашу моладзь да ганаровай ролі абаронцаў Айчыны, выхоўваюць характар і волю да перамогі. Усё гэта найлепшым чынам гаворыць аб тым, што на чале міжраённай арганізацыйнай структуры сёння стаяць сапраўдныя энтузіясты сваёй справы, якія, можна быць упэўненым, яшчэ падрыхтуюць для кабрынчан нямала яркіх і цікавых сюрпрызаў. Дзмітрый БЯЛОЎ. НА ЗДЫМКУ аўтара: (злева направа) інспектар па кадрах Кацярына Цітарэнка, інструктар па спартыўнай і арганізацыйна-масавай рабоце Валерый Кірысюк, Аляксандр Аксюціч, намеснік старшыні савета па вучэбна-вытворчай рабоце Сяргей Гром, выкладчык Уладзімір Яшын і бухгалтар Алена Кук.

00:44:00 15.03.2018

Туристический Кобрин

Новости Кобрина


http://ikobrin.ru/news/feed.php Получить информер из RSS-канала:  http://ikobrin.ru/news/feed.php http://ikobrin.ru/news/feed.php http://ikobrin.ru/news/ просмотрен 132 раза

 

Добавить RSS к себе в ленту:


Добавить в список для экспорта в список для экспорта



<! >

Вернуться в раздел: Города, регионы

страницы(103):


Реклама

Каталог RSS новостей:

Авто/мото/вело Администрации Безопасность Бизнес, финансы Благотворительность Блоги @Mail.Ru Блоги blogspot.com Блоги intwayblog.net Блоги wordpress.com Блоги ya.ru Блоги блог.ру Блоги, дневники Веб-разработка Города, регионы Деньги Дизайн Дневники LiveInternet Дневники@Diary.ru Дом, семья Женщинам Живой журнал Животные Законодательство Записи Twitter Знакомства Игры, игрушки Интернет Каталоги Кино, видео Компании Компьютеры Консультации Красота, здоровье Кредиты Кулинария Культура, искусство Литература Медицина Мобильная техника Мобильный контент Мода, стиль Мужчинам Музыка Недвижимость Новости Образование, наука Общество Объявления Оптимизация Отдых, туризм Подкасты Политика Порталы Пресс-релизы Природа, экология Программы Происшествия Промышленность Работа Радио, телевидение Развлечения Рамблер-Планета Реклама Религия Рукоделие СМИ, периодика Связь События Спорт Стена Facebook Страхование Строительство, ремонт Техника Технологии Товары, услуги Торговля Транспорт Файлы Форекс Форумы, сообщества Фото Электроника Юмор

<! >